Зiмнi дождж iмжыць над садам...

Юрий Боровицкий
***
Зімні дождж імжыць над садам.
Як мне гэты дзень пражыць?
Можа, студзень снегападам
Зможа ўсё ж мяне натхніць?

Зімні дождж імжэў над садам,
Дзень амаль ужо пражыў,
Як знянацку снегападам
Ён на верш мяне натхніў:

Зімні дождж аб шыбы плёскаў
І над садам зноў імжыў.
І у роздуме над лёсам
Дзень з дажджом я перажыў.

Моклі яблыні старыя,
І чарнела голле дрэў.
Папраўляў радкі сырыя,
Праз акно на дождж глядзеў.

25. 01. 2024 г.