Зноу шавялю я губамi...

Юрий Боровицкий
***
Зноў шавялю я губамі,
Бы разгубіўся, цяку...
Ды са сваімі грахамі
Сам ад сябе не ўцяку.

Я застаюся сабою...
Капае студзень з страхі
І спавядае зімою
Мне маладыя грахі.

Зноў шавялю я губамі,
Бы разгубіўся, цяку...
Хоць не аднойчы грахамі
Сэрца яшчэ апяку.

Зноў шавялю я губамі...
Студзень мяцеліцца зноў
І накрывае снягамі
Шчырага сэрца любоў.

І забываю я, грэшны,
Думак сваіх непакой...
Белыя ў снезе чарэшні,
Веснія песні... зімой.

24. 01. 2024 г.