Студзень мыляе губамi...

Юрий Боровицкий
***
Студзень мыляе губамі,
Бы разгубіўся, цячэ...
Ды са сваімі грахамі
Ён ад мяне не ўцячэ.

Зноў застанецца са мною,
Капаць ён будзе з страхі
І спавядаць мне зімою
Веснія будзе грахі.

Студзень мыляе губамі
І разгубіўся, цячэ...
Ды не аднойчы грахамі
Сэрца яшчэ апячэ.

Студзень мыляе губамі
Ды замяцеліўся зноў,
Бы накрывае снягамі
Ён маладосці любоў...

Бы забывае ён, грэшны,
Весняга дня непакой:
Белыя ў снезе чарэшні,
Што цалаваў над ракой...

24. 01. 2024 г.