Невыпадковая сустрэча...

Юрий Боровицкий
***
           Майму вернаму сябру
           Міхаілу Ўласавічу Танасіенку

Невыпадковая сустрэча.
Я ехаў да цябе знарок.
"Ну, прывітанне, мой старэча!
Мяне ці бачыш? Як твой зрок?"

"Цябе дык так. Не бачу грошай..."
Ён скажа гэта незнарок.
Стары, сляпы, але харошы,
Хоць рэж апошні агурок.

Бывае рознае сяброўства.
Мы не пілі на брудэршафт,
Не аднаго мы з ім узросту,
Расціў нас не адзін ландшафт,

Але пайду з ім у разведку,
І ён са мною пойдзе ў бой.
Я каву п'ю. Ён п'е таблетку.
Хварэем думкаю - адной.

"Ну, прывітанне, шчыры сябра!
Я ехаў да цябе знарок,
Адчайны, доблесны і храбры,
Гаючы, як вады глыток...

Дык як, Уласавіч, твой зрок?"

23. 01. 2024 г.