На руках маршчыны - гэта форма...

Юрий Боровицкий
***
На руках маршчыны - гэта форма,
А таксама - формула душы.
У кагосьці рукі - для пракорму,
А камусьці сказана "пішы".

Толькі вершам цела не пракорміш,
Вось таму і зморшчыны ляглі.
Для кагосьці слова - як праформа,
А маё - заўсёды ад зямлі.

І Айчына для мяне - не форум,
Дзе б умеў я словам гандляваць.
На яе шматлікіх святлафорах
Мне агні чырвоныя гараць.

На руках маршчыны - гэта норма,
А таксама формула душы.
Не пішы ніколі для праформы,
Не рукамі, а душой пішы.

23. 01. 2024 г.