А усё ж такi гары, як той лiхтар...

Юрий Боровицкий
***
А ўсё ж такі гары, як той ліхтар,
Збірайся рана ўранку на работу.
І сам сабе ты будзеш - гаспадар,
Нягледзячы на тлумную турботу.

Ты ўсё ж такі гары, як той ліхтар,
Што цемру ночы гасіць пад гарою.
Няспынны рух і ёсць твой Божы дар,
А спынішся, і быць табе зямлёю.

Ты ўсё ж такі гары, пакуль гарыць
Святло тваёй усмешкі дабратою,
Бо толькі у гарэнні трэба жыць,
Як той ліхтар, што свеціць пад гарою.

22. 01. 2024 г.