Цiха падае снег - не суровы, а мяккi...

Юрий Боровицкий
***
Ціха падае снег -
Не суровы, а мяккі...
Не чакаю ніколі
За вершы падзякі.

У палоне душы
Ў гэтай цішы зімовай
Наталяюся снегу я
Мяккаю мовай...

Турбаваць сваё сэрца
Не трэба мне болей.
Раздзялю я лепш снегу
Суровую волю.

Хто бязлітаснай праўды
Не слухае словы,
Таму кожны радок мой
Здаецца суровым.

Хто адпрэчвае талент
Для выгады таннай,
Таму дзякую шчыра,
Бо кожнае ранне,

Калі падае снег
І кладзецца так мякка,
Я нябеснае волі
Прымаю падзяку.

22. 01. 2024 г.