Дзень не iмглiсты i не сонечны...

Юрий Боровицкий
***
Дзень не імглісты і не сонечны,
Па-зімняму празрысты дзень.
Ён, нібы вершык незакончаны,
Паціху ў вечар свой брыдзе.

Хтось з рукзаком ідзе, хістаецца.
Напэўна, цягнецца дамоў.
З бярозкай на гары рукаецца
І роўна рухаецца зноў.

Дзень не імглісты і не сонечны,
Яшчэ празрысты дзе-нідзе,
Плыве, нібыта човен гоначны,
І пра сябе мне верш складзе.

Дзень не імглісты і не сонечны,
Празрысты - тонкі-тонкі лён,
Як быццам позірк сумны тоячы,
Мне аддае зямны паклон.

21. 01. 2024 г.