Зноу мяцелiца пад вечар...

Юрий Боровицкий
***
Зноў мяцеліца пад вечар
Замятае снегам сад.
Ну, а мне замесці нечым
Парыванняў зарапад.

Не стрымаць парываў ветру,
Замятае снегам сад.
Не, не стаць мне тут паэтам,
Быць ім сёння - неўпапад.

Ападаюць зоры долу,
Як імкненні і гады.
Ці ж не з Божага дазволу
Я калісь прыйшоў сюды?

Замяніць сябе мне нечым.
Засыпае снегам сад.
Зноў мяцеліца пад вечар,
Як імкненняў лістапад.

І няма чым затуліцца
Ад мяцеліцы густой,
Што да ранку будзе віцца
Над бяссоннай галавой.

І да ранку будзе біцца
Ў дзверы вецер за сцяной.
Даў мне Бог тут нарадзіцца,
Тут і быць - самім сабой.

Ападаюць долу зоры
І да ранку ападуць.
Замятае снег разоры,
Пракладаю імі пуць.

Даў мне Бог тут нарадзіцца
І самім сабою быць.
Хай да ранку будзе сніцца
Пуцяводная мне ніць!

20. 01. 2024 г.