Даль сiнее, блакiтнее вечар...

Юрий Боровицкий
***
Даль сінее, блакітнее вечар.
Ці то з шэрым мяшаецца сінь?
І амаль не шавеліцца вецер
Над кустамі знямелых калін.

На Хрышчэнне - нямое маленне.
Што дыктуе мне родны мой край?
І ніяк не ўзнікае натхненне,
Хоць Радзіму ты тым дакарай.

І брыду я па сіні-блакіту,
І плыве ранні вечар ракой.
І за хатай апошняй ракіту
Абдымаю і грэю шчакой...

19. 01. 2024 г.