***
Ціха падае снег -
Не суровы, а мяккі...
Не чакаю даўно я
За вершы падзякі.
У палоне душы
Ў гэтай цішы зімовай
Наталяюся снегу я
Мяккаю мовай...
Вам званіць, турбаваць вас,
Не стану я болей.
Раздзялю я лепш снегу
Суровую волю.
Вы бязлітаснай праўды
Не любіце словы,
І таму вам радок мой
Здаецца суровым.
Вы адпрэчылі талент
Для выгады таннай.
І за гэта я ўдзячны вам
Кожнае ранне,
Калі падае снег
І кладзецца так мякка,
Як нябеснае волі
За вершы падзяка.
18. 01. 2024 г.