Вечаровая завируха

Елена Воронько
Уздоўж дарогі завіруха ў скокі
Пусцілася, азарту не стрымаць.
Як спрытнасці тваёй знайсці вытокі?
Бо можа там сабе змагла б прыдбаць?

Не, завіруха, скокі я не здолю,
Шпарчэй бы ўдзень нагам маім ісці,
Я за жыццё набегалася ў волю,
І шмат чаго я здолела ў жыцці.

Імчы, імчы, зімомая завея,
Абрус бялюткі разгарні шырэй...
Ноч ахіне абдымкамі Морфея,
І толькі там патанчу, як раней.