За акном мяце, гудзе...

Юрий Боровицкий
***
За акном мяце, гудзе
Белая мяцеліца.
І у шчасці, і ў бядзе
Ў Беларусь мне верыцца.

Не пахіляцца яе
Сосны векапомныя.
Пушча белая пяе
Пад жывымі промнямі.

За акном гудзе, мяце
Белая мяцеліца.
І душа мая расце,
Ў Беларусь мне верыцца.

Працавіты люд жыве,
Бульба й жыта сеюцца.
А за вокнамі плыве
Белая мяцеліца.

Дзе б ні быў, што б ні рабіў,
Ў Беларусь мне верыцца.
Над зямлёй маёй згубіў
Бог сваю мяцеліцу.

Не дарэмна дзень прайшоў.
Вось і вечар сцелецца.
Бог згубіў, а я знайшоў
Белую мяцеліцу.

За акном мяце, гудзе
Белая мяцеліца.
І у шчасці, і ў бядзе
Ў Беларусь мне верыцца.

11. 01. 2024 г.