Сыпле сьнег

Николай Карташевич
Сыпле сьнег, ды ў самыя вочы,
Ён спрабуе прыкрыць галізну.
Днём ідзе, падвячорком і ноччу,
Спаць кладзецца ўжо ў баразну.

Сыпле й сыпле, зімовы гарэза,
А сьняжынкі  спускаюцца ўніз,
На замёрзлых галіначках бэза
Лепяць пухам зімовы капрыз.

А пад хатай, ля самага плоту
(Кажуць, будзе халоднай зіма)
Сьнягіры зноў спраўляюць ахвоту,
Сыпле сьнег, і нікога няма...