Мой родны Минск

Черняк Нина Феофановна
Мой родны Мінск, мая сталіца,
Усёй душой люблю цябе я.
Ты мар маіх заўжды сініца,
І спеў вятроў і хваль, завеі.

Тут мноства вуліц і праспектаў,
І плошчаў цудных таямніцы.
Мяне заўжды завуць музеі,
І ў храмы я іду маліцца.

Люблю твае новабудоўлі,
Дарогі продкаў, дахі,рэчы.
За шмат гадоў яшчэ не змоўклі
Ні гукі колаў, рэха спрэчак.

І дыямант навук здзіўляе,
І позірк нельга ўжо адвесці,
Бо сам Скарына размаўляе
Каб я змагла скарб мовы несці.