Лiстапад. Не дрыжыць ужо восень...

Юрий Боровицкий
***
Лістапад. Не дрыжыць ужо восень.
Ціха падаюць лісцікі з груш.
Гэта вецер халодны іх косіць,
Залятае пагрэцца - у глуш.

Ах, наіўны, табе не сагрэцца.
Хутка нечага будзе касіць.
Лістапад так агольвае сэрца.
Хіба снегу ў яго папрасіць?..

Лістапад. Ціха падае з грушы
Адзінокі заржаўлены ліст.
І сумуюць сумленныя душы
Пад касы лістападаўскай свіст.

01. 11. 2023 г.