Нянавiсць, помста, крыуда i нуда

Мария Мучинская
Нянавiсць, помста, крыўда i нуда…

Нянавiсць, помста,  крыўда,
Душу i сэрца ўюць у кокан.
Аiда пекла…  злыднi…
Нудой гукаюць нам здалёку.

Ад помсты – страж наш розум,
Род зберагае ад памылак.
Частуе крыўда  квасам,
Трасе духоўны паядынак…

Бягуць гады, хвiлiны,
Загладжваюць былыя раны.
А той налёт смалiсты,
Нуды… Закрыць нам зорку прагне.

Смяёмся, здэцца шчыра,
Але ў вачах няма тых зорак.
Душа i сэрца –  ў вырай…
Пакiнулi пустэчу… Зморак…

Малiтва – нашы лекi:
За род свой, родных, блiзкiх,
За крыўднiка, ён грэшнiк…
Гасподзь чакае думак чыстых.

Малiцца рупна, дбайна,
Пакуль пачуе Усявышнi.
Пашле нам зорку ўраннi,
Каб з цемры на Бальшак свой выйшлi.