Так рыхтуецца прырода

Николай Сергеевич 01
Лета хутка праляцела
Восень мокрая прыйшла,
Сонца паглядзіць нясмела
Толькі светам без цяпла.

Нашы любыя бярозкі,
Вокам пахмурным глядзяць
І збянтэжана, бы слёзки
Дожджычкам лісткі ляцяць.

Покрыў мяккі на сцяжынку
Лёг, як рады дзетвара-
Пазабавяццахвілінку
Ідахатызноўпара.

Знікла нават пазалота,
Колер сумны у двары.
Так рыхтуецца прырода
Да зімовае пары.