Адлюстро вае памяць. бел

Николай Сергеевич 01
Пераклад з рускага верша Наталля Мелешко

Ты заўжды застаешся Душой малады,
Толькі цела трухленне спяшае
Ёсць у кожным жыцці момант свой залаты
Калі быць яму Бог вырашае.

Хтось дзяцінства сваё ўспамінае парой –
Хоць далёкае зараз былое
Прамільгнула яно бестурботнай гульнёй
За бацькоўскаю дужай спіною.

З тых дзянькоў залатога юнацтва, калі
Душа радасна пела квітнела.
Адлюстроўвае памяць гады, што прайшлі
Ды як першым каханнем гарэла.

Маладыя гады, як бы ні было там -
Можа цяжкасць, збаўленні ці шчасце,
Тыя лепшыя дні ўспамінаюцца нам:
Сілы, мары удзелу багацце.

Нам здавалася ўсё па плячу! З нас тады
Да высокага кожны імкнуўся!
Свечку мар залатых ты пранёс праз гады
Бо Радзіму кахаць навучыўся.

Час ад часу бліжэй да апошняга дня
Лістападам сляды замятае...
Нашай старасці вынік – заўжды дабрыня,
Залатое багацце збірае.

Ты Душой застаешся заўжды маладым
Ідучы да парога ад рання
Ёсць червонное золата ў жыцці зямным,
А час гэты Душы пакаянне!