Кастрычнiк запрашае па грыбы...

Юрий Боровицкий
***
Кастрычнік запрашае па грыбы,
А мне грыбы ніякія не трэба.
А толькі - ціхі лес, над лесам - неба,
Патрэбен дзень кастрычніцкі - любы.

Любы радок, пазбавіцца тугі,
Што не настане Нараджэнне мамы,
Што лісцікі з бяроз, як тэлеграмы,
Ляцяць, як плата маме за даўгі.

Даўгі маёй яшчэ жывой душы
За шчырасць, справядлівасць і за ласку,
За першы крок і над калыскай казку,
За пройдзеныя разам рубяжы.

Кастрычнік запрашае па грыбы,
А мне грыбы ніякія не трэба.
А толькі - цішыня, і гэта неба,
І успамін пра маму... хоць любы.

01. 10. 2023 г.