Гiсторыя Беларусi Прысвячаецца Францiшку Багушэвiч

Мария Мучинская
Мальбою заклiкае  Багушэвiч:
 – Каб нам не ўмерцi –   мову шанаваць.
«Душы адзенне», сонцам свецiць,
Ды  Богам дадзена, як родна маць.

Для нас «Святая», яе говар
Чакае чуць Гасподзь у цяжкi час.
Дар iснавання, пах мядовы,
Жывiца, сок, для долi хлебны квас.

Тварыў для роднага  народа,
Герой яго  сказанняў – селянiн.
Нёс гонар Беларуссю годна,
Душой ён быў сваёй зямелькi сын.

Каштоўны вельмi творчы ўнёсак
Пясняр аддаў  у мовы развiццё.
Жыццё не шанавала лёсам,
Iмкнуўся ў сэрцах распалiць касцёр.

Пiсаў ён байкi, вершы, гумар…
Асэнсаваць iмкнуўся краю лёс.
Развагай, фiласофскай думкай
Так марыў вытравiць раба гiпноз.

Iмя сягоння ушанавана
Не толькi на радзiме, й за мяжой.
На дыване, з вякоў сатканым,
Яно прашыта нiткай залатой.