Максiму Багдановiчу прысвячаецца

Мария Мучинская
Букет валошак ля грудзей,
А сэрцам шэпча пра любоў да краю.
Вакол паветра ўсё гудзе,
Паэт, наш сын радзiмы Мiнск вiтае.

Ён нарадзiўся тут калiсь,
Вярнуўся сёння постаццю гранiтнай.
Натхняе позiрк свой увысь,
Бы ўспамiнае краю самабытнасць.

Размяркаваў жыццё так лёс,
Што з светлай беларускаю душою
Ён на расiйскiх землях рос,
Лiцэй закончыў там, хадзiў у школу.

Любоў да роднае зямлi,
Дзе б ён не жыў, яго не адпусцiла.
Пах сочнай родненькай раллi
Звязаў навекi радавою сiлай.

Бы з мацярынскiм малаком
Любоў да мовы хцiва пiў глыткамi.
У снах ён бачыў край свой, дом,
Аб вольным жыццi марыў вечарамi.

Шукаў у творах прыгажосць,
Не здрадзiў мове роднай на чужбiне.
За свой народ гнявiла злосць…
Хвалюе словам розум, сэрца стыне.

Паэт, сваёй замлi пяняр
Вякамi з намi ў памяцi народа.
Кароткi век, ды Божы дар
Адкрыў да бессмяротнасцi вароты.