Гiсторыя Беларусi працяг 17

Мария Мучинская
ГОРАД МIНСК

Пра родны горад Мiнск, ён сэрца краю,
У век адзiнаццаты запiс нам вядомы –
Адбыўся на Нямiзе бой крывавы,
На незвычайнай вулiцы-рацэ, бядовай.

Чаму назвалi Мiнск сваю сталiцу?
Паданняў некалькi дайшло да нас сягоння.
Над кожнай можна толькi падзiвiцца…
Млынар Менеск, цi «мена», што з iх верагодней?

Магчыма Менка адарыла назвай?
Сялiўся люд на берагах рачулкi дзiўнай,
Вадзiлася там рыба мень, тым часам,
Стаў  горад Мень, а потым  Менск ды Мiнск радзiмы.

Iснуе герб сталiцы роднай нашай
Прыйшоў здаўна да нас, з шаснаццатага веку,
Дароны Сiгiзмундам трэцiм Вазай –
Ахоўнiк гораду i Божая апека.

Блакiтны шчыт барочны, ў самым цэнтры
На воблаку ушэсце ў неба Мацi Боскай.
Тунiка сiняя, мафор надзеты,
Уверсе  Херувiмы, па баках – Анёлкi.

Абраз прынеслi шумнаю ракою
Нам з Кiева да Мiнска Свiслачскiя  хвалi.
Бы Дар дзiвосны, Боскаю рукою,
З разрушанага горада, з далёкай далi.

Мяняўся час, мянялi ўшанаванне,
Ды толькi заставаўся вобраз Боскай Мацi.
У час савецкi быў ён у выгнаннi,
А сёння Мiнскi герб на гарацкiм фасадзе.

Мафор  чырвоны – кроў, ратунак свету –
Ахоўнiца дабра i мiру Матка Боска.
Прызыў да сэрцаў сцерагчы планету,
Не спапялiць i не пакрыць карой, як воскам.