Гiсторыя Беларусi працяг 13

Мария Мучинская
Горад Магiлёў

У зручным месцы заснаваны
Дняпроўскаю вадой амыты
Наш Магiлёў, наш горад слаўны,
Гасцiнны, светлы, самабытны.

Ён будаваўся вакол замка,
У век трынадцаты – пачатак.
Пра назву сказ гучыць, як казка,
Кахання горыч вiнавата.

Нявеста ў беднага Машэкi
Цвiла, як светлым ранкам ружа.
Сiлком увёз князь, як на здзекi,
Дзяўчо, пачуццi iх парушыў.

Вярнуў хлапец сваю каханку,
Але не быў ён ужо мiлым.
Святло багацця, бы маланка,
Дзявоча сэрцайка разбiла.

Загублены яе рукою,
Ён спiць пад насыпам кургана.
Ў «Магiле льва» знайшоў пакой ён,
Свайго жыцця i мук кахання.

Шчыт герба горада блакiтны,
На iм сярэбраныя вежы
Ды рыцар, бы  гатоў на бiтву,
Вартуе край, свае памежжы.

Герб  мае даўнiя карэннi,
Яны з сямнаццатага веку.
Ланцуг ушанаваных звенняў –
Жыццё бурлiла, быццам рэкi.

Тры вежы – сiмвал трыадзiнства,
Бо крэпасць – гэта сымбал Бога,
Для тых, хто на шляху з малiтвай,
Адкрыта брама  – ў рай дарога.

Зялёны колер як аснова
Надзей жыццёвых i дастатку,
Блакiтны  –  светлай думкi, слова,
Сяброўства, велiчча, парадку.

Народ упэўнена шукае
Шлях  зорны для сваёй Радзiмы.
Узняўшы герб над родным краем
Спяшыць за далягляд  iмклiва.