Гiсторыя Беларусi працяг 11

Мария Мучинская
ТУРАў

На Прыпяцi ў дзесятым веку
Сярод лясоў паўстаў маленькi Тураў.
А назва, мо ад тура звера,
Цi iмя князя  з цвёрдаю натурай.

Бытуе з даўнiны легенда:
Тут непраходныя лясы квiтнелi.
Было звяроў i птушак  бездань,
Праходзiў з войскам князь, стамiўся вельмi.

Прылёг Тур адпачыць i снiцца:
Ляжыць адзiн ён на высокiм возе,
Шмат гарадоў, не надзiвiцца…
Прачнуўся –  й будаўнiцтва пачалося.

Культурны цэнтр славян  усходнiх,
Калыска летапiсу i пiсьменства.
Тут жыў, тварыў мудрэц эпохi,
Кiрыла – быў епiскап духавенства…

Кiрылу Тураўскаму помнiк
На Замкавай гары – усталяваны.
А за спiною крыж – вядомы,
Расце пад цудададзейным промнем славы.

На гербе Турава, як стражнiк,
З нацягнутаю цецiвою лучнiк.
Гатовы ў час для краю цяжкi,
Абаранiць народ ад мукi.