Гiсторыя Беларусi працяг 9

Мария Мучинская
За летам восень наступае,
Нясе багацце i дары прыроды.
Зiма за восенню гукае,
Зямельку шчодра насычаюць воды.

Iдуць дажджы, вятры бушуюць –
То плача край, то з сонейкам смяецца.
Прырода нашых просьб не чуе,
А па сваiх законах сцежка ўецца.

Яна мудрэйшы наш настаўнiк,
Пытаемся пазнаць закон вякамi.
Аснова ён адкрыццяў слаўных,
Жывiць наш розум ведаў ручайкамi.

Складана жыць у адзiноцтве,
Змагацца, спасцiгаць капрыз стыхii.
Суполкаю шукаюць сонца,
Складаюцца законы  ў калектыве.

Сумленна працаваць, не хлусiць,
Павагу да бацькоў мець, да старэйшых…
Iх з малаком матулi, мусiць,
Перадаюць нам з тых вякоў даўнейшых.

Жыццё бяжыць, загадкi ставiць,
Не разгадаць нiколi без законаў.
Свае задумкi  ўсёй дзяржавай
Сцвярджалiся на вечы ўсенароднай.

Збiраўся разам люд на плошчы,
У княстве Полацкiм збор зваўся веча.
Галасавалi крыкам, проста,
Перамагаў – хто голас меў, дарэчы.

Iх не запiсвалi спачатку.
Законы пiсаныя Яраславам
Падрыхтаваны з цягам часу,
Славяне «Рускай праўдаю» назвалi.

У ВКЛ Статут з`явiўся
У век шаснаццаты, адзiн з найпершых
Законаў збор, што свет здзiвiўся,
Дарунак краю князя Льва Сапегi.

На старабеларускай мове
Адзначаны правы i абавязкi
Дзяржаўным органам, асобе,
Службовай, жыхарам усiм у княстве.

Прапiсаны  былi законы
Паводзiн для князёў i селянiна.
Звер з птушкай, што пад абаронай,
Запiсаны дакладна ў спiс адзiны.

Жыць па законах – жыць у мiры,
Таму Статут вялiкую меў сiлу
Для згоды, росквiту краiны,
Для гонару за люд свой i Радзiму.