МОЙ КРАЙ

Мария Мучинская
Я беларус i ў гэтым маю гонар,
Што на зямельцы роднае радзiўся.
Мне песцiць сэрца пушчы шумны гоман,
Буслiны клёкат ночкай цёмнай дзiвiць.

Зямлiца родная, у грудзе кожнай,
Маiх пра-… прадзедаў цяпло i слёзы.
Насычана крывёй i потам, Божа,
У спадчыну ад прашчураў далёкiх.

Прасейваю праз пальцы, быццам сiта,
Крупiнкi залатыя ў промнях сонца.
Струмень спявае кроўную малiтву,
На роднай мове продкаў льюцца слоўцы.

Тапталi край бязбожнiкi i каты,
Змагаецца за волю ён вякамi.
Героямi, сказаннямi багаты,
Узгадаваны роднымi рукамi.

Ухмылка iранiчная на твары
Ад слоў, што росчыркам пяра стварылi
Мой край! Зямля нам Госпада падарак,
Ды ваяроў далёкiх нашых крылы.