Гiсторыя Беларусi працяг 7

Мария Мучинская
Праз землi Полацкага княства
Праходзiлi шматлiкiя шляхi.
Крапiла долю ашуканства,
Бывалi, часам, светлыя дзянькi.

Бег век трынадцаты крывавы –
Прыйшлi з мячом у край наш крыжакi.
Прынеслi рэкi дзiкай славы,
Супроць паўсталi балты, як браты.

Каб не баяцца iх бясконца,
Мець моц у кожны момант даць адпор.
З`яднаўся беларус з лiтоўцам,
Стрымалi разам ворага напор.

Злучылiся ў адну дзяржаву,
Вялiкую Лiтоўскую сям`ю.
Назвалi княствам край, па праву,
Пракладвалi агульную сцязю…

А Навагрудак стаў сталiцай –
Радзiмы горад – у той даўнi век.
Народаў лёс з тых дзён спавiты –
Супольна баранiлiся ад здзек.

Князь Вiтаўт узначалiў княства,
Пры iм узняўся, стаў магутным край.
Наш ВКЛ iшоў да шчасця
Пад сцягам з князем долю ён шукаў.

Рашучы бой ля вёскi Грунвальд
У век пятнадцаты з агнём грымеў.
Раку крывi змяшала з грунтам,
Ды лiўся звон мячоў, бы дзiкi спеў.

У звязку з Вiтаўтам Ягайла,
На землях польскiх у той час кароль.
Суполкай ворага прагналi,
Крыжак пабег, страшыў яго палон.