Гiсторыя Беларусi працяг 4

Мария Мучинская
На землях полацкiх, азёр блакiту –
Адзiнаццаты век, цудоўны  князь.
Зямля гудзела, чуткамi спавiта,
Што ён то воўк, то тур, то сокал наш.

За што й празвалi князя Чарадзеем.
Правiцель мудры, за свой край змагар,
Сабраў дружыну, за яе радзее,
Адкрыта ворагу глядзiць у твар.

У час праўлення ўзняўся горад Полацк –
Вялiкi, новы замак збудаваў.
Абвёў равамi i сцяной высокай,
Рагнеды праўнук, мудры Усяслаў.

Сабор Святой Сафii быццам дзiва,
Суседзям па красе не саступаў.
У цэнтры замка, там народ з малiтвай,
За Божай ласкай рукi прасцiраў.

Сустрэўся смела на рацэ Нямiзе
З адвагаю за княства вынуў меч.
Крывi ў той сечы рэкi пралiлiся –
Бы агнявы  пранёсся ў краi смерч.