Гiсторыя Беларусi працяг 1

Мария Мучинская
Бы хмаркi, думкi сэрца абуджаюць
Ля помнiка Рагнедзе, Iзяславу,
А сэрцы пояць гонарам i жалем
У старажытным гарадку Заслаўi.

Падзеi прабягаюць, быццам стужка,
З тых даўнiх дзён, складае вецер песнi.
Душа Рагнеды з Iзяславам птушкай
Уецца i заве падняцца ў бездань.

Дзесяты век, дачушка Рагвалода
У свет прыйшла для гонару й пакутаў.
Князь Уладзiмiр змусiў наўгародскай
Князёўнай стаць сваёй рукою лютай.

Руку i сэрца Яраполк у Кiеў
Павёз шчаслiвы з добраю надзеяй.
Замiнкай сталi помыслы лiхiя
Братазабойца, князя-лiхадзея.

Забiў братоў i бацьку, край палонiў,
Замужняй –  стала звацца Гарыславай.
I Яраполка знiшчыў вераломна,
Стаў князем кiеўскiм, яна ахвярай.

Жыццё цякло, радзiла сваiх дзетак,
Ды краваточыла аб родных сэрца.
Руку з мячом ускалыхнула здзека –
Гасподзь не дапусцiў грахоўнай смерцi.

Прынёс  у край князь веру ў хрысцiянства,
Саслаў у крэпасць Гарыславу з сынам.
Па гарадах вяршыў хрышчэнне княства,
Манашкай стала з Полацку княгiня.

Iмя змянiла на Анастасiю,
Малiлася за дзетак, што без мацi,
За абездоленых i за Радзiму,
За Яраполка, бацьку, браццяў.

За Iзяслава, полацкага князя,
Першаасветнiка, святло над краем –
За сына, што сасланы былi разам
У крэпасць дальнюю, цяпер Заслаўе.

Напамiнаюць сёння крыкам птушкi
Аб тых падзеях, часта кружаць з жалем.
У сэрцах нашых успамiны рушаць
Вякоў мiнулых, спавiваюць шалем.