***

Галина Смок
РАНІЦА
Зноўку раніца прыбрала
Ўсё бліскучаю расою.
Гэта дываны саткала
Сонца ніткай залатою.

Заспявалі жаваронкі,
Шмат салістаў у тым хоры.
Славяць родную старонку,
Яе нівы і дубровы.

З белых хмарак выцінанкі
Ладзіць вецер на вакенца,
Прыгажуня рэчка зранку
У туманавай сукенцы.

Водар любае Айчыны,
Хай, як лекі, льецца ў грудзі,
І з нябёсаў спеў птушыны
Хай гучать заўсёды будзе.