Гiсторыя Беларусi

Мария Мучинская
МЫ I НАШЫ СУСЕДЗI

На Еўрапейскiм кантыненце
Наш сiнявокi край ляжыць.
Для нас найпрыгажэйшы ў свеце –
Iдуць суполкай шэсць сястрыц.

Шэсць абласцей шануюць разам
Наш родны, беларускi край.
I светлым i гаротным часам
Змагаюцца за ураджай.

Тут рускi побач з беларусам,
Палякi, украiнцы, грэк.
Мiльёнаў  дзевяць, звiты дружбай,
З iх кожны варты чалавек.

З Расiяй, Украiнай, Польшай,
З Лiтвой i Латвiяй мяжа.
Пераплялiся сваёй доляй,
Кружыла нас на вiражах.

Памежжа травы шэпчуць з ветрам,
За iм расiйская зямля.
З дзесятак соцен кiламетраў
Мiж намi стужка пралягла.

На плошчы больш за дзвесце тысяч
Квадратных кiламетраў –край.
Навука, мэты маняць ўвысi,
Будуем на зямлi свой рай.

Краiна наша ў самым цэнтры,
На скрыжаваннi ўсiх дарог.
Няма, напэўна, такой сферы,
Дзе б наш не вiўся ручаёк.
 
НАШЫ ПРОДКI

У старадаўнi час, далёкi,
З`явiўся першы чалавек.
Зямелька наша поiць сокам
Бяжыць жыццё за векам век.

Цяпер машыны, агрэгаты,
Тады ўсё камень замяняў.
Ён быў падручнаю прыладай –
Каменным векам люд назваў.

Хоць у музеях –  бачым жорны,
Дзе трушчаць зерне камянi.
Круцiлi iх дзяды праворна
I на пiрог, i на блiны.

Разглядваем, як цуд, сякеру,
Каменны молат,  востры нож…
Здзiўляе, нават цяжка верыць,
На дзiва, кожны выраб гож.

Жыццё крыху лягчэйшым стала
Жалезны век як наступiў.
Зручней  прыладамi з метала
Стругаць, сячы, рабiць надпiл.

Усходнiя славяне – нашы продкi,
Душою палюбiлi родны  край:
Яго лясы, азёры i балотцы…
Аралi, сабiралi ураджай…

Раслi сядзiбы там, дзе ўюцца рэчкi,
На лапiках, сярод шумлiвых дрэў.
Пацiху адваёўвалi мястэчкi,
Расцiлi хлеб свой,  край наш багацеў.

Каб пракармiць сямейства, палявалi,
Ды каласiла жыта на палях.
Гасцей  з павагай,  хлебам сустракалi,
А ворага –  са зброяй у руках.

Наш край для трох плямёнаў стаў прытулкам:
Ад Нёмана аж да Дзвiны з Дняпром,
Аселi крывiчы, зямля-матуля
Iх прытулiла пад сваiм крылом.

На Прыпяцi, у Нёманскiм вытоку,
Дзе топкiя балоты, шмат дрыгвы,
На правым беразе Дняпра, высокiм
Свой збудавалi дом дрыгавiчы.

Павадыром у трэцiх быў Радзiма,
Радзiмiчы аблюбавалi Сож.
Зямля тут сочная, заўжды радзiла,
Плыла рака, дамы квiтнелi ўздоўж.

На Палаце радзiўся родны Полацк,
Ён самы старажытны горад наш.
Дрыгавiчоў была святая воля,
Узвесцi Тураў, каб стаяў, як страж.

А з цягам часу Гомель нарадзiўся,
Радзiмiчы на Сожы берагах
Свой горад збудавалi ўсiм надзiва,
Прыгожы i гасцiнны, як у снах.

Каб знаць, што ты Радзiме служыш верай,
Цiкавы звычай мелi крывiчы.
Павiнен быў прайсцi iспытаў шэраг,
Свой род з далёкiх дзён пералiчыць…

Зямля блакiтных рэк i азёр.

Блакiтным паскам мчаць у далi,
Бягуць балотамi, цераз лясы.
Шумлiвыя накаты хваляў,
Нясуць з сабою  птушак галасы.

Сярод вялiкiх рэк Еўропы –
Па даўжынi чацвёрты родны Днепр.
Хавае свае воды ў Чорным моры,
Выток ахоўвае сiбiрскi кедр.

Рака Палесся – Прыпяць наша,
З пратокамi i выспамi  ручво.
Цячэ павольна, поўнай чашай,
Яна рукаў Дняпра, яго крыло.

Вяла купцоў «з варагаў ў грэкi»,
 Адна з найпрыгажэйшых нашых рэк,
Злучала шлях у даўнiм веку –
Праз Сож вёў гандаль старадаўнi чалавек.

Нясе  свой скарб Дзвiна на захад
У водах Балтыкi губляе след.
Клiсь была гандлёвым шляхам,
Па ёй хадзiў «Гигант», «Борец», «Атлет».

Магутны, цiхi, родны Нёман,
Блакiтная артэрыя з Лiтвой.
Вiляе, поiць край нястомна,
Бяжыць да вод Балтыйскiх на пакой.

Схавалi пад зямлёй  у краты,
У век далёкi – вулiца-рака.
Нямiга рвецца ў свет заўзята
УлIцца да дажджынак ручайка.

Племя – гэта группа людзей, якiх яднае свая мова, месца пражывання i агульнае паходжанне.

Рака Сож з'яўлялася складнікам, часткай гандлёвага шляху «з варагаў у грэкі».

Днепр бярэ пачатак у Кельцкiх балотах, на тэрыторыi Расii. Выток Дняпра сёння лічыцца помнікам прыроды абласнога значэння. У сямідзесятых гадах дваццатага стагоддзя тут пасадзілі хвоі і сібірскія кедры, ўсталявалі крыж і паказальнік.

Рэгулярнае пасажырскае суднаходства на Дзвіне пачалося з 1892 г., калі ў гэтых мясцінах з’явіліся параходныя кампаніі. Параходы «Атлет», «Борец», «Гигант», «Силач» бралі на борт не больш за 20 пасажыраў і развозілі іх паміж Веліжам і Бешанковічамі.

 Сёння Няміга невялікі ручай і працякае ў бетонным калектары, на 400—500 метраў паўднёвей старога рэчышча пад вуліцай Няміга. Але не гледзячы на бетонны калектар, на месцы колішняга рэчышча Нямігі здараюцца паводкі,

Усеяны, як зоркамi на небе,
Наш край блакiтнымi азёрамi.
Чытае вецер iм сваю малебен,
Па хвалях сонца скача зорамi.

Найбольшая па плошчы ў краi Нарач,
Бы ў лесе распусцiўся васiлёк.
Дзiцячы лагер там, жывуць без сварак,
Чакае «Зубраня», заве на вечарок.

На Браслаўшчыне цэлае сузор`е,
Каралi маляўнiчыя з  азёр.
Ляжаць сярод лясоў, памiж пагоркаў,
Мiгаюць рабiзной, як промнi зор.

З крыштальна чыстаю вадзiцай Свiцязь
Здзiўляе прыгажосцю родны край.
Дубы ў жаданнi ёю падзiвiцца,
Вакол, спяваюць з ветрам баю-бай.

На Навагрудчыне жыве легенда:
Што тут калiсьцi горад працвiтаў.
Князёўна плавае на iм лiлеяй,
А бацька чорным буслам з гора стаў.

Нацыянальны дзіцячы адукацыйна-аздараўленчы цэнтр "Зубраня" на беразе возера Нарач, пабудаваны 17 жнiўня 1969 года.

Адам Мiцкевiч

Паэт i драматург Адам Мiцкевiч,
Ён нарадзiўся ў маляўнiчым краi.
Любiў свой люд, змагаўся ў праўду верыў,
I прасвятляў, каб волю атрымалi.

Высмейваў  шляхты пыху, ганарлiвасць,
У вершах i паэмах, i баладах.
За долю лепшую змагаўся хцiва,
Бывала бачыў свет праз вокны ў кратах.

За погляды свае быў у скiтаннi,
Ён вандраваў, тулiўся за мяжою.
Жыў у Парыжы, землях iтальянскiх,
Упэўнена iшоў сваёй сцязёю.

Ды дзе б не быў, не пакiдалi думкi
Аб Навагрудчыне, дзе нарадзiўся.
Яны, як вецер, наляталi, сумны,
Душу i сэрца творчасцю будзiлi.

Найпрыгажэйшая на свеце Свiцязь
Забрала творца ў свой палон навекi.
Вачэй блакiтных напаткала лiтасць,
Радкi аб ёй лiлiся, быццам рэкi.

Народ прыходзiць творцу пакланiцца
Да помнiкаў у Мiнску, Навагрудку.
Вадзiцы выпiць з даўняе крынiцы,
Што б`ецца ў творах свежым пачастункам.
 

СТУЖКА ЧАСУ

Гiсторыя, як стужка чусу,
На ёй нанiзаны падзеi.
Яна, як продкаў кружка квасу,
У цяжкi час дае надзею.

Жыццё на стужцы адзначае
Здарэнне, момант i мясцiны.
Гiсторыя, як павучанне –
Ад продкаў вопыт i гасцiнец.

Хрыста дзень нараджэння – кропка,
Пачатак эры ў стужцы часу.
Раней падзеi,  ў час далёкi –
Да нашай эры маюць статус.

Бягуць за годам год, стагоддзi
Па стужцы часу, заклiкаюць,
Суседзяў, жыць заўсёды ў згодзе,
Багацце памнажаць у краi.

З`яднаўся ў Полацкае княства
У век дзевяты кут наш родны.
Дзяржава, як саюз грамадства,
Парадку i жыцця ахоўнiк.

Стагоддзяў нашай эры –  двадцаць,
Прабеглi  хутка, як надзiва.
У двадцаць першым нам змагацца
За Беларусь, сваю Радзiму.


КАМЯНI

Стаяць маўклiва сведкi спраў мiнуўшых,
Хаваюць таямнiцы дзён  далёкiх.
Так хочацца маўчанне iх парушыць,
Ды разам адшукаць зямлi вытокi.

Каб правялi нас камянi  ў час продкаў,
Iмкнуцца трэба зразумець iх мову.
Аб iх паданнi складзены народам,
Ёсць камянi з дзяржаўнаю аховай.

Калiсцi людзi Божымi назвалi,
Ваду збiралi з iх для лекавання.
Дары прыносiлi, iх паважалi,
Рабiлi меткi для ушанавання.

Князь Полацкi Барыс звярнуўся з просьбай
Праз камянi за дапамогай Божай.
Барысаў камень, помнiк, ведаў носьбiт,
Прыйшоў, як скарб, ад продкаў, з добрай ношай.

Над валунамi ў Мiнску гнуцца шаты
Бяроз, што з зайздрасцю глядзяць, з павагай.
Бо камяням з гiсторыяй  пашана,
Яны праслаўлены  тварцамi, нават.

КУРГАНЫ

Над курганамi напяваюць ветры,
У глыбiнi iх пачываюць продкi.
Народ здаўна не мог у смерць паверыць,
Лiчыў яе жыццёвым  пераходам.

Таму хавалi разам ежу, рэчы,
Каб чалавек i там займаўся працай.
Пасля падсiлкавацца мог, дарэчы,
Ды тых, хто на зямлi, не стаў цурацца.

Дайшло да нас больш за дзесятак тысяч,
Узведзеных рукою чалавечай,
Высокiх насыпаў, стаяць, як выспа,
Зямелькi дух пакой увекавечыў.

Ёсць курганы, завуцца валатоўкi,
Там дужы i высокi люд схаваны.
А рэчы ў курганах, як замалёўкi,
Аб зброi, посудзе, прыстасаваннi.

На насыпах праходзiлi памiнкi,
Сягоння мы таксама памiнаем
На Радаўнiцу i Дзяды  крывiнкi,
Ды молiмся каб Бог злучыў iх з раем.

Уецца, кружыць  жыцце па спiралi,
Таму, каб ход яго прадугадаць,
З пытлiвым разумам шукалi,
Iмкнулiся гiсторыю пазнаць.

Даюць нам звесткi рэчы i  каменнi…
Раскопваем прылады ў курганах.
Архiялогiя  заўжды ў спляценнi
З гiсторыяй – дзве зоркi ў прамянях.

Тышкевiчы раскопкi пачыналi,
Стаялi ля вытокаў два браты,
Аб краi родным звесткi здабывалi,
Чыталi скарб схаваны ў курганы.

Навуку  адны з першых заснавалi,
Навуку, што з рыдлёўкай у руках.
Дапамаглi пазнаць аб родным краi
Такога дзiва, што не прыйдзе ў снах.

Дайшлi да нас пiсьмовыя крынiцы,
Крынiцы-летапiсы аб жыццi,
Як ручаiны, чыстае вадзiцы,
Як дапаможнiк,  долю нам знайсцi.

Вялiкае значэнне мае кнiга,
Сваёю мудрасцю частуе свет.
Яна, як зелле, ад спакусы лiха,
Для звязку пакаленняў, як хрыбет.

Той даўнi час,  век кнiгi рукапiснай,
Напiсанай стараннаю рукой,
На скурах: цi цялячай, цi казiнай,..
Была яна вялiкая, з вагой.

Радочкi аздаблялiся малюнкам,
Каб зацiкавiць погляд чытачоў.
А вокладкi абцягвалiся скуркай
З рысункамi з каштоўных камянёў.

Наш старажытны Полацк, Тураў – цэнтры
Галоўныя для перапiсу кнiг.
Кiрыла Тураўскi вучыў люд з верай,
Як жыць, дзялiўся праўдай дзён былых.

Ён жыў на Прыпяцi ў высокай вежы,
Манахам стаў, малiўся за людзей.
У творах  заклiкаў любiць i верыць,
I не губляць на лепшае надзей.

У Вiцебску, калi вялi раскопкi,
Берасцяныя граматы знайшлi.
На берасьце, альбо на дошках з воскам
Надрапвалi, памылкi згладжвалi.

Пiсалi вострай палачкай з металлу,
Лапаткай выглядаў канец другi.
Такая ручка звалася «пiсала»
На дошцы i бяросце драпалi.

Вострым канцом палачкi выцiскалi знакi, а лапаткай зацiралi памылкi.