***

Надежда Момлик 2
ДВА ЧАЎНЫ

Усход трымцеў густой зарой,
Калі сустрэліся з табой.
Дзе шапацела асака,
Цякла бязгучная рака,
Каціла наш сакрэт удаль
Маўклівая гамонка хваль.
І калыхаліся чаўны…
Кахання сведкамі яны.

Цяпер, дзе хмеліў нас мурог,
Шануе цішу пахкі стог.
І ўжо загорнуты зарой
Праменняў сонечных сувой.
Прыцішаны спакой такі
Ля закалыханай ракі.
Заход… Самоцяцца адны
Сярод трыснёгу два чаўны.