Незабывнае

Анатолий Уминский
       /трыялет/
Бусліны клёкат, песня жаўрука -
Плывуць над роднаю зямлёю.
Дзе б ты ня быў - заўжды з табою
Бусліны клёкат, песня жаўрука.
Туман, што ўлёгся над ракою,
Купалле і вяночкі з васілька...
Бусліны клёкат, песня жаўрука -
Плывуць над роднаю зямлёю.

    *.   *.   *.   31.05.2023г.