Спяшыць душа

Мария Мучинская
Мой край радзiмы, ты ў сумоце,
Буран галiны ветрам ломiць.
Карэннi рве з бязбожнай сiлай,
Туман згушчае над магiлай.

Хавае ў змроку сцежкi продкаў,
Каб жураўлiны крык здалёку
Не абудзiў твой сон глыбокi,
Не павярнуўся шлях да зоркi.

Бацькоўскiя сцяжынкi-стужкi,
Прайшлi праз голад i праз сцюжы,
У небе хмарка дажджавая
Слязу маю са мной глытае.

Душу маю iмчыць ў нябёсы,
Дзе сонца марна за уцёсам
Павольна ў цемры памiрае,
Вiецца воран па-над краем.

Спяшыць душа, каб адрадзiцца,
Сцяжынкi акрапiць вадзiцай,
Ачнуцца з сонейкам ураннi,
Спяшыць на зорку, на спатканне.