Ах, прозвiшчы

Мария Мучинская
Запамiнаю лiчбы на хаду,
Размовы сэнс i тэксты доўга  помню.
А прозвiшчы, як на маю бяду,
Скразняк рассейвае над чыстым полем.

Рыхтую ўсе пытаннi на залiк,
Вучу законы фзiзiкi упарта.
Ад прозвiшчаў у сэрцы вiск i крык,
Iх столькi…  ў галаве трымаць… не жарты.

I вось… каля дзвярэй … адказны час,
Сябры ў слязах выскакваюць, як кулi.
 А вiнаваты прозвiшчы, якраз,
Пятлю на шыях моцна зацягнулi.

Выкладчык правярае мой бiлет,
Запiсвае: працэс iзаметрычны.
I формулу, i цiск – усё без бед,
А прозвiшча,  iмя, як ком гарчычны.

Пралапатала ўсё, як мае быць…
 – Не кепска, падкажы чыё адкрыцце?
Я скронi тру, а  сэрца так шчымiць:
 – Вось кружыцца iмя, не ухапiцца,

Я помню добра, што на букву «ка»,
А як далей, туман, ну дай Бог рады…
Прафесар ухмыльнуўся, а рука
Ля скроняў… Гнуся з жахам пад паглядам.

 –  Вам дрэнна, што такое, можа пiць?
 –  Ды не, вось з буквай Вашаю турбота,
Задумаўся дзе можна прычапiць,
Каб не пакрыўдзiць Бойля-Марыота.