Паштальён. беларуская мова

Татьяна Домаренок
Паштальён прынёс пісьмо
Вадзіку ад друга
З той краіны, што ляжыць
За Палярным кругам:

"Калі хочаш, прыязджай,
Да мяне сустрэцца.
Толькі холадна ў нас,
Не сціхае вецер".

"Лепш сюды ты прыязджай,
– Вадзік разважае. –
Зараз цёпла будзе тут.
Вясну сустракаем".

Дапісаў хлапчук адказ
Сябру дарагому.
Як хутчэй яго паслаць
Да севернага дома?

Вось уручае ён канверт
На бліжэйшай пошце:
- Я даведацца хачу,
Калі пісьмо дойдзе?

Там, на пошце, паштальён
Адказаў, што ведаў ён:
– Наш паштовы самалёт
Адпраўляецца ў палёт.

Атрымае хутка сябар
Тваё прывітанне.
Можа збудзецца ў вас
Цёплае спатканне.

А хлапчук глядзіць і кажа:
– Паштальёнам буду,
Каб у канверціках дарыць
Шчасце добрым людзям.

26.03.23