Канструктар. беларуская мова

Татьяна Домаренок
У Танюшы брацік ёсць,
Завуць яго Колька.
Марыць ён вучоным стаць,
Скончыць школу толькі.

Можа ўсё сканструяваць,
Намалюе плату.
І дэталі прыпаяць
Хлопчык будзе рады.

Колька маме пазбіраў
Радыёпрыёмнік.
А дзядуля пахваліў:
- Вырасце разумнік.

Будзе многа ён рабіць
Усім патрэбнай працы.
Беларусь сваю любіць,
Каб была багатай.

23.03.23

p.s. на фота праца Аляксея Кудраўцава.