Обида

Марина Ковалёнок
   Крыўда
Час ад часу заўважаю
На грудзях нібы цяжар.
Вось хто гэта распаляе
Ў галаве маёй пажар!

Бед і клопатаў хапае
Без цябе, нялёгка жыць,
Крыўда - цаца ты такая!
У сабе цябе насіць?

Мне і так даволі болю,
Ёсць аб чым перажываць,
Будзь жа, крыўда, ты не злою,
Дай з душы цябе прагнаць.

Не трымаю, а ні грама.
Хто паклікаў - тых забудзь!
Ты ж гаротніца таксама.
Адыдзіся! Вольнай будзь!

Каб другі раз абмінула,
Стану Божаньку маліць,
Бо шчаслівай быць хачу я,
Дыхаць лёгка, Свет любіць.