Вясновае

Анатолий Яльницкий
Журавы узнясуцца высока
Над бязмежным прасторам вясной,
Прысне першым бырозавым сокам
Срэбны гай ля сцяжынкі лясной.

Першацвет прамільгне на узлесках,
Як заснежанай радасці блік,
Дзень сустрэне з прыязнай усмешкай
На абноўленай шчодрай зямлі.

Белым конікам хуткія хмары
Пранясуцца нястрымна наўскач,
Запаветную выпушчу мару,
Загадаю ёй новых удач.