Бусел пакл ча вясну

Надежда Момлик 2
Ці то каляндар памылковы?
За вокнамі вецер гудзе.
Блукае дзе подых вясновы,
Якою дарогай ідзе?

Зіма проста так не здаецца –
Сціскае свае абцугі,
Сваволіць, а часам злуецца,
Каб болей наклікаць тугі.

Вышынь ажыве з жураўлямі
І бусел пакліча вясну,
Жаўронкавы спеў над палямі
Абудзіць прыроду ад сну.

Пралеска нап’ецца расінкай,
Прамень пасміхнецца вясне,
І воблачка белай хусцінкай
Прасцягу прыветна ўзмахне.