Кошт стравы для душы

Вера Михно
Толькі вершамі знясуся,
Дык кудахтаць трэба мне,
Мой ты Госпадзі Ісусе,
Як курыцы на гумне.

На кірмаш прывезлі яйкі,
Дык чарга па іх стаіць,
А каб выдаць вершы-байкі,
Трэба добра прыплаціць.

Быццам Чорт з пісьмом нашуся
Па рэдакцыях дарма.
У шуфлядку я нясуся,
Як капейчыны няма.

Без прэтэнзій да класічных,
Ім не ціснуся ў радню,
Толькі скажам: не зусім жа
Некандыцыю ганю.

Мо пара цаніць і вершы,
Гэта ж страва для душы.
Я гукаю ўжо не першай –
Зверху рэха не бяжыць…