Перш падумай

Мария Мучинская
Настаўнiцаю прыкацiла ў вёску,
З манерай гарацкой ў вясковы быт.
Настуля памагае ёй патрошку,
Зацягвае вясковы каларыт.

Аднойчы шчыра просiць гаспадыня
Разлiць ў карыты жыўнасцям яду.
Усё падрыхтавала, ў кухнi стыне,
Самой патрэбна ехаць, на бяду.

–  Ты, дзетачка, пасьпi, пакуль што рана,
Будзiльнiк навяла, адпачывай.
Кiўнула – «ок»  –  Танюша, дрэмле файна,
Як птах, высока, дзе нябесны рай.

Варона «кар…» у сне, яе ўсхапiла,
Фуфайку ўскiнула… за вёдры… гвалт.
А свiннi за кашулю, што ёсць сiлы,
Грызуць ды рвуць – спалохалi, на жарт…

Што у карыта, а што побач, збоку,
Але павылiвала ўсё з вядра.
 – Патрэбна хуценька мне бегчы ў школку,
Не хопiць – на дварэ ёсць лебяда…

Фуфайку ўбок, пальто на плечы,
На ногi туфлi, адшвырнула бот…
 –Каб не сустрэць дырэктара, дарэчы,
А ён заўжды, як з табакеркi чорт…

Ды праўда, у настаўнiцкай Васiлiч,
Як ёлупень, разглядвае дзяўчо.
Хоць i слязу пусцiла, як прасiла,
Яму, як здэцца, мову адняло.

Таццяна молiць, хоча збегчы хутка,
А ён зубамi ўпiўся у журнал.
Дзяўчыны  твар ад страху стаў бялюткi,
Сканфужаны ВасьВасiч пражужжаў.

 – У класс пайду я сам, а ты ў люстэрка
Пабач сябе, здзiвiся на прыкiд.
Твар счырванеў, як гальштук пiянеркi,
Глядзеў ў кашулi на яе прывiд.

Калi ачнулася, сказала дзякуй,
Дырэктара паслаў на шчасце Бог.
Не ўсё вось добра, што цяпер да смаку,
Гасподзь з лагодай сёння асцярог…