Застанься, радасць дзён шчаслiвых

Леонид Пранчак
ЗАСТАНЬСЯ, РАДАСЦЬ ДЗЁН ШЧАСЛІВЫХ…
леанід ПРАНЧАК

Застанься, радасць дзён шчаслiвых,
Хоць дождж, хоць дым
Бягуць, спяшаюцца iмклiва
Мае гады.

Праз недарэчнасцi i смутак
Адходзяць прэч.
Застанься, свежасць незабудак,
Цяплом сустрэч.

Хоць свет ліхі i мiтуслiвы,
Ды не скулю.
Застанься, яснасць дзён шчаслiвых,
Бо я люблю.

Гляджу з акна на снег счарнелы.
І смех і грэх,
Бо помню я, якім ён белым
Быў гэты снег.

13.02.2022