Надзея

Мария Мучинская
Надзея – Берагiня праўды,
Ў далонi мудрасцi трымае свет.
Вадзiцаю вытокаў даўнiх
Крапiць наш розум, сцеражэ ад бед.

Надзея –  будучынi зорка,
Таемны промнiк, паслядоўны шлях.
Наш шанец выйсцi з адвячорка –
Хоць басяком –  па тлеючых вуглях.

Надзея –  лёсу накiрунак,
Настырны  ветра вольнага парыў.
Iмчыць удалеч нашу шхуну,
Мiж айсбергаў угадвае пралiў.

Надзея –  скрэпа сiлы волi,
Высушвае азёры горкiх слёз.
Шукае цвёрда сваю долю,
Па бездарожжу ўпарта цягне воз.

Надзея –  звёны ланцужковы,
Перадаецца сэрцамi бацькоў.
Мiнулых дзён, стагоддзяў словы,
Святою Мацi Божае пакроў.