А дзе жывем?

Николай Сергеевич 01
З дзяцінства, той былы вялікі
Саюз, Радзімаю завем.
Мясціны ж нам бліжэй, дзе кРыкам
У свет прыйшлі, а дзе жывем?

Было, і я ў чужых мясцінах
 Жыцця нямала змарнаваў.
Ды, толькі Госцем, на Радзіме
Разы ў гады, калісь бываў.

Прыйшоў на ганак той - прадВечны,
 Што захаваўся праз гаДы,
 На месцы ўсё тут, нават печка,
 Цяпер, што грэе, як таДы!

Бацькі пяшчотна сустракаюць
Для іх, галоўнае - жыВы! –
СмяЮцца, плачуць, абдымаюць.
Тады не быў яшчэ сівы.

Вядома, чаркі падымалі,
Размову шчырую вялі,
Што дзе знайшлі, што пацяРалі,
Як мы жылі, ды дзе былі.

Апанавалі успаміны:
Тут нарадзіўся я, і рос.
У першы раз кахаў дзяўчыну,
І першы свой, прайшоў пракос.

Знаёма ўсё, да міліметра:
Птушыны гоман, родны дом,
Гаюча чыстае паветра
Зімой, бялютка ўсё кругом,

А вынік тут адзін адзіны:
Дзе, як бы добра ні было,
З усіх бліжэй свая хаціна,
Дзяцінства вёсачка, сяло!
  1991 год.