А неба наша заужды з намi

Мария Мучинская
На золку промнi лашчаць неба,
З лагодай расцякаюцца па гладзi цёмнай.
Святло на вушка зоркам шэпча:
– Адпачывайце да наступнай ночкi зорнай…

Зазiхацiць нябёс лазурак,
Ды толькi бачым купал той праз сваю прызму.
Завесiм шчыльна дымкай хмурай,
Душэўным  болем, што навеяў горыч, крыўду.

Цямнее неба па-над намi,
Сцiскаецца i апускаецца на плечы.
Трымаем мы яго гадамi,
I як бы не iмкнулiся, шкада, не збегчы.

За намi неба заўжды следам,
Яно вiецца ў нашых думках павуцiннем,
Пафарбаваная сюжэтам –
Душы i сэрца сачыненнем незабыўным.

Ад неба збегчы немагчыма,
Мажлiвасць перафарбаваць дае нам доля.
Шукаць жывiцу, каб лячыла,
Пабудаваць свой човен –  выбрацца з юдолi…

Калi жыццё нас вечна песцiць,
Здыецца неба злосным, хмурым не бывае.
Яно нам проста ладзiць квэсты,
Загадкi шле, з сабой на зорку зазывае.