Жнiвень 8-га дня 2013 года

Виктор Шатило
У барве жоўты квет між сонца праплывае.
Паветра не скранецца; без вільгі, высах цень.
А пыл усцяж дарог каменьчыкі зрывае:
Адхоны; чмель гудзе; узняўся авадзень!..

У выварках з вадой, і цэбар з сенам, кіпень.
Павольна эхінацыя кладзецца, ля зямлі.
Маўчыць, без фартуха каваль, і бачыць ліпень,
Што кузню распаліў. А зачыніць, калі?..

Расквечанасці дрэў - лістоце навучанне.
І рэйкі - пластылін. І хмара, як зара.
І толькі кажанам: містычнае гучанне.
З-пад цемры. А надосвітку ільды - блішчыць гара!..