Агнiстасць

Виктор Шатило
Хутка, хутка
Тут, ля хаты,
Вокан і двара
Лісце - жоўтыя дукаты -
Ператрэ зара...

І тады
Вогнепаклоннік
Разамкне далонь.
У вадзе,
Як апалоннік,
Паплыве агонь.

Раздзімаючы
Зноў гурбы,
Абгабліць галлё,
І абрынецца на клумбы,
Дзе сцябло, быллё!

І апошніх кветак
Квецень
Вырве вастрыню.
І за боль, і ліст, і вецце,
Аднясе агню.