***

Валерий Познякевич
Наеліся мы абяцанкаў імперскіх і гразі.
Расея -- не брат мне, не маці мая, не сястра --
Краіна падману з якою змагаецца Разін,
На беразе Волгі абдумвае план ля кастра.

Шукае шляхі, каб дабрацца да здраднікаў веры,
Што сёння за грошы сумленне сваё прадалі.
Кітайцы сякуць і вывозяць сібірскія кедры,
Народу яе пакідаюць вятры і палі.

Маўчыць кіраўніцтва даўно згвалтаванай краіны.
Мангольскія вочы выглядваюць з рускіх вачэй.
Яны не будуюць, яны пакідаюць руіны,
Бо ў стэпе бяскрайнім іх конніцы бегчы лягчэй.

Дык дзе ж ты Расея? Дзе вера твая, дзе свабода?
Дзе Разін Сцяпан, што памёр без рукі, без нагі,
Без той галавы, што жыла для людзей, для народа...
Скажы мне, дзе сёння цякуць тваіх дум берагі?

Не любіць цябе працавітая маці-Еўропа.
Не любіць мой край, што завецца цяпер Беларусь.
Ва ўсёй Украіне відаць твая срака, ці "жопа".
Цябе нават замуж суседзі твае не бяруць.

З табою ісці -- страціць голас, адзнаку даверу.
Ты зброяй сваёю па свеце бяздумна грыміш.
Сягоня твой крок азначае забытую веру
Цара Мікалая з сям'ёю ва ўласнай крыві.

25.01.2020.